Белорусская женская лига
Общественная организация English | Русский
"ВЫСЛАЦЬ ЗА МЕЖЫ БЕЛАРУСІ..."

"Выслаць за межы Беларусі", — так неаднойчы гучалі пастановы ЦБ (ЦК) КП(б)Б і прысуды ЧК—ГПУ. Яны закраналі лёсы розных людзей, жыццё якіх было цесна звязана з Бацькаўшчынай. На падставе дакументаў Нацыянальнага архіва Беларусі паспрабуем разгледзець гэтае пытанне больш падрабязна.

Першая спроба партыі, што прышла да ўлады, утрымаць яе не палітычнымі, прававымі спосабамі, а з дапамогай сілы, бьша зроблена ў снежні 1917-га, калі бальшавікі разагналі Усебеларускі з 'езд. Далейшае ўсталяванне Савецкай улады, гэтак званае яе "трыумфальнае шэсце", звязана з барацьбой супраць "инакомыслящих", са знішчэннем палітычных апанентаў. Гэтая барацьба вялася на працягу многіх гадоў. Правячая партыя найперш скарыстоўвала метады прымусу, падтрымліваючы цеснае супрацоўніцтва з надзвычайным органам улады, які па ўзору Масквы быў створаны і ў Мінску — ЧК.

Уздым нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі, абвяшчэнне 25 сакавіка 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) і дзейнасць яе кіруючых органаў падштурхнулі бальшавіцкі ўўрад у Маскве да фармальнага прызнання права беларускага народа на самавызначэннеі нацыянальную дзяржаўнасць. Пасля ліквідацыі войскамі Чырвонай Арміі БНР у снежні 1918 г. ЦК РКП(б) прыняў рашэнне пра ўтварэнне БССР. Партийная канферэнцыя ўзяла на сябе функцыі ўстаноўчага сходу і парламента Беларусі. Гэта была вялікая параза нацыянальна-дэмакратычнага руху ў Беларусі. Найбольш крыўдным з'яўлялася тое, што гэты манеўр маскоўскіх уладаў падтрымалі беларусы-камуністы, нядаўнія ўдзельнікі Беларускага Веча ў снежні 1917 г., прадстаўнікі яе левай плыні, якія ўвайшлі ў Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі на чале з Жылуновічам. Сярод іх былі: Восіп Лявонцьевіч Дыла — камісар працы, Усевалад Сцяпанавіч Фальскі—камісар замежных спраў, Фабіян Гіляравіч Шантыр — камісар па нацыянальных справах.

Але пасля Першага Усебеларускага з'езда Саветаў, які адбыўся на пачатку лютага 1919 г., наступіла жорсткае расчараванне: ні адзін з вышэйназваных у склад новастворанага ЦВК Беларусі не ўвайшоў. Больш таго, усе трое былі арыштаваны. Сустрэча з сумнавядомым па Усебеларускагаму з'езду Крывашэіным адбылася зноў. Што ж здарылася? Для высвятлення гэтага прачытаем напісаную 15 лютага 1919 г. заяву арыштаваных у ЦБ КП(б)Б (на мове арыгінала): "8—10 февраля нижеподписавшиеся члены РК партии (большевиков), бывшие члены Временного Правительства Белоруссии, были арестованы комендантом города и заключены в тюремный замок. На вопрос, по чьему распоряжению производится арест, давались уклончивые ответы, но в общем можно было понять, что арест произведен будто бы по распоряжению Правительства. На третий день (11 -го) в тюрьму к нам явился комендант города со следователем ЧК, который словесно объявил, что нам инкриминируется следующее обвинение: 1) что мы-де "борьбой" со старыми партийными товарищами старались подорвать их авторитет и 2) что желая якобы организовать независимую белорусскую ком. партию, мы тем самым подрывали советскую власть на Белоруссии. В дальнейшем до 13-го февраля мы не подвергались никакому допросу; 13-го же следователь местной ЧК, не снимая допроса, отобрал от нас подписки с указанием места, кто бы из нас куда хотел выехать за пределы территории Республики Белоруссии, если бы таковой отъезд из Минска был от нас потребован, причем заявил, что окончательного решения нашего дела можно ожидать к вечеру того же числа. Несмотря на все изложенное, мы продолжаем томиться в тюрьме до сего времени, без всякого следствия и результата. Так как предъявленное нам обвинение по своему существу является чисто партийным, мы вправе были ожидать, что дело это всецело подлежит компетенции партийного суда и будет передано последнему; для нас до сих пор остается непонятным, почему дело это, без рассмотрения его партией, находится у общегражданских властей. Отсутствие до сих пор точно формулированного обвинения, неопреде-ленность самого следствия, лишающая нас возможности установить возведенное на нас обвинение, продолжающаяся недопустимая по от-ношению партийных людей затяжка в разрешении вопроса при самосознании полной своей невиновности — все это вместе взятое заставляет нас полагать, что мы, являясь жертвами доноса и криво-толков, подвергаемся ничем неоправдываемому произволу, без ведома авторитетной Советской власти. Вследствие изложенного мы просим ЦБ как высший партийный орган края принять самые энергичные ме-ры к немедленному и справедливому разрешению нашего дела..."1.

А цяпер паслухаем, што сказала "авторитетная Советская власть", на літасць якой спадзяваліся вязні. Вось як пісаў пазней, у лістападзе 1920 г., пра тыя падзеі былы сакратар ЦБ КП(б)Б А.Мяснікоў, абара-няючыся ад нападак за свае паводзіны ў Мінску ў 1919 г.: "ЧК Белоруссии считалась одной из лучших ЧК России. Ее председатель — т. Яркин — в свое время заслужил полное доверие и уважение ВЧК в лице т.Дзержинского. Все постановления ЧК выносились с ведома и согласия Цебе—ЦИК и под неослабным наблюдением центра. Никто никаких репрессий не применял помимо ЧК, в первую очередь Цебе и ЦИК. Коллегиальность и демократичность в нашей работе в Бело-руссии соблюдались в полной мере..."2. Цынізм кіраўніка ЦБ уражвае: "коллегиальность и демократичность". А паводзіны былых сяброў урада "тов. Мясников" ацэньвае па-іншаму: "По сообщениям ЦК Белоруссии, некоторые члены быв. правительства вели контрреволюционную агитацию. Положение в Минске было тревожное. К ряду мер, принятых для установления твердой власти, относится и арест, кажется, трех бывших членов правительства; они были аресто-ваны... ЧК с согласия и разрешения Цебе партии и Президиума ЦИК Белоруссии... Кстати сказать, один из них недавно был расстрелян, кажется, ревтрибом Западного фронта... Арестованные, по миновании опасности момента, были освобождены по инициативе Цебе и ЦИК Белоруссии и высланы ..."3. Вось такі будзённы лексікон: "высланы", "расстрелян".

Расстралялі, як вядома, Ф.Шантыра. У Фальскі быў членам КП(б)Б з верасня 1918 г. да красавіка 1919г. "Выбыў аўтаматычна з-за нязгоды па нацыянальным пытанні"4, — напіша ён у 1925 г. Сустрэцца з "Чекабел"яму прышлося зноў у верасні 1921 г. Разам з У.Тэраўскім, знаным кіраўніком Беларускага хору, ён быў асуджаны да расстрэлу, які быў заменены на 5 гадоў Смаленскай катаржнай турмы. Пасля вызвалення са Смаленскай турмы апынуўся ў Кіеве. Ні дазволу на вяртанне, ні рэабілітацыі Ус. Фальскі не змог дамагчыся. Рэабілітаваны ён толькі пасмяротна ў жніўні 1996 г.5 Прайшоўшы праз пекла турмы і высылкі, Ус. Фальскі яшчэ спадзяваўся на справядлівасць і, апраўдваючыся, выказваў вельмі слушныя думкі: "Ставіць у віну падсуднаму тое, што ён гаворыць не так, як бы гэтага хацелася тым, хто яго судзіць, — не вытрымлівае з юрыдычнага пункту гаеджання ніякае крытыкі і магло мець мейсца толькі пры ўмовах поўнага занядбання гэтых юры-дычных нормаў..."6. Ён хацеў вярнуцца на Беларусь, весці працу, якая была мэтай жыцця. Выказваючы просьбу аб вяртанні, Фальскі не мог зразумець, чаму яму забараняюць гэта зрабіць:"... Я нават не ведаю, на сколькі часу я пазбаўлены гэтага права — на ўсё жыццё чы на пэўны час, якое становішча ізноў не адпавядае юрыдычным нормам"7.

Больш шчаслівым аказаўся В.Дыла, які ўжо ў 1921 г. вярнуўся ў Мінск, працаваў на карысць беларускай культуры. Адтэрміноўка скончылася ў 1930 г., калі ён быў арыштаваны па справе СВБ і зноў сасланы. На Беларусь не вярнуўся. Памёр у 1973 г.

Падзеі 1920, 1921 гадоў маглі б даць многа прыкладаў бясконцага змагання з палітычнымі праціўнікамі. Мы спынімся на 1922 годзе. Прэзідыум ЦБ КПБ 7 верасня разгледзеў на сваім пасяджэнні пытанне "О выселении профессоров и общественников из пределов Белоруссии". Вынікі абмеркавання, як бачым, былі загадзя прадвызначаны ўжо фармулёўкай павесткі дня. Была прынята наступная пастанова: "а) Прызнаць неабходным выслаць з г. Мінскагр. ЯА.Гурвіч. б) Назначыць да высялення: Ярашэвіча, Скандракова, Міцкевіча, Жывіна, Савіча, Фядзюшына, Маслакавец, Каравайчыка і Рабіновіча. в) Даручыць ГПУБ устанавіць нагляд за гр. Сіроткіным, Вазнясенскім і Якуніным. г) Даручыць т.Ігнатоўскаму і Кацэнбогену падшукаць, кі замясціць Якуніна, пасля чаго Якуніна выслаць..."8.

Усё становіцца зразумелым, калі прачытаць наступны дакумент -тэлеграму, накіраваную з Масквы ў Мінск, у "Белгуботдел ГПУ" 10 жніўня 1922 г. за подпісам Уншліхта: "В целях полнейшего разгрома организации правых эсеров ГПУ предлагает: 1) получением настоящего немедленно произвести ликвидацию всех активных эсеров Вашего района, 2) на коих будут иметься достаточные обвинения их активности передать в Ревтрибуналы, остальных подготовить к ссылке, на что запросить разрешение МОГПУ, 3) ликвидации не производить лишь по тем агентурным делам, кои в интересах разработок ликвида-ции подлежать не должны, на отсрочку ликвидации спрашивать разрешение СО ГПУ, 4) вместо подлежащих изъятию через губкомы и губисполкомы подготовить соответствующих заместителей, дабы не создать осложнений работе совучреждений, 5) в случаях установ-ленной активности эсеров — рабочих физического труда ликвидацию производить с согласия губкомов, 6) дела арестованных закончить в 2-х недельный срок, 7) на третий день после ликвидации нарочным прислать в СО ГПУ списки арестованных по единой системе, 8) настоя-щее принять к неуклонному исполнению...»9. 5 верасня 1922 г. у ГПУ Беларусі была атрымана дадатковая поштатэлеграма, у якой прапаноў-валася вясці сістэматычную і неаслабную барацьбу супраць эсэраў, аперацыі праводзіць кожныя 2—3 тыдні аж да канца 1922 г., узмацніць агіткампанію супраць эсэраў, улічваючы па гэтым пытанні кірунак цэнтральнай прэсы, а "особо важные данные, годные для использования печати нарочными направлять СО ГПУ"10. 1 калі ў маі 1922 г. ЦБ яшчэ прымаларашэнні аб скліканні сходаў і кампаніях адчыне-нага суда з дапушчэннем дыскусій, то ў жніўні—верасні характар рашэнняў змяняецца.

Да пасяджэння Прэзідыума ЦБ КПБ быў падрыхтаваны грунтоўны дакумент, які з'явіўся падставай для прыняцця рашэння. Гэта "Спіс антысавецкай прафесуры, узятай на ўлік Галоўпалітупраўленнем на 1 верасня 1922 г., згодна тэлеграмы ПП па Захкраі"''. Перачытаем гэты спіс. Вось якія звесткі даюцца ў ім аб кожным: прозвішча, адука-цыя, савецкая служба і пасада, сацыяльнае паходжанне, партыйны стаж, грамадскае становішча, ці быў арыштаваны, кім і калі, характа-рыстыка. Змест адной графы ва ўсіх "антысаветчыкаў" супадае. Гэта звесткі пра сацыяльнае паходжанне. Ва ўсіх запісана—інтэлігент.

Ярашэвіч Ніканор Казіміравіч, 35 гадоў, адукацыя вышэйшая, рэктар Беларускага сельскагаспадарчага інстытута, правы эсэр, член партыі з 1918 г., старшыня Вольна-эканамічнага таварыства, член Агранамічнай калегіі, Старшыня Мінскай губземуправы. Быў арыштаваны Чэкабел у 1921 г. па тзлеграме "Совчека, подозр. связи с заграницей". У апошняй графе даецца характарыстыка-кампрамат: "Карыстаецца ўплывам сярод студэнтаў Інстытута, па звестках, вядзе эсэраўскую работу сярод студэнтаў". У апошняй графе -запіс ад рукі: "Подлежит высылке из пределов Белоруссии на восток"12.

Скандракоў Сяргей Вячаслававіч, 45 гадоў, адукацыя вышэйшая,вучоны аграном, выкладчык сельскагаспадарчага Інстытута, заг. навукова-даследчага аддзела Наркамзема Беларусі, інтэлігент, беспартыйны, з кадэцка-эсэраўскім мінулым, быў членам Беларускай грамады ў 1907 г., член праўлення Агранамічнай калегіі Наркамзема. У цяперашні час арыштаваны па падазрэнні ў прыналежнасці да партыі правых эсэраў. Характарыстыка: антысавецкі настроены, вёў адіфытую агітацыю сярод спяцоў і працаўнікоў Наркамзема, аб сваёй нязгодзе з тактыкай Савецкай улады адкрыта заяўляў наркамзему Беларусі т. Славінскаму. Прысуд той самы. Праўда, за Скандракова заступіўся наркамзем А.Славінскі, і ЦБ КП(б)Б 11 верасня рашыла хадайніцтва задаволіць: пакінуць Скандракова ў НКЗ "под личную ответственность Славянского, о чем сообщить в ГПУ"13.

Гурвіч Яўгенія Адольфаўна, 62 гады, адукацыя вышэйшая псторыка-філалагічная, выкладчыца Белдзяржуніверсітэта, член арганізацыі Бунда С-Д з моманту арганізацыі, з 1898 г., загадчыца Пушкінскай бібліятэкі, член Навуковага таварыства пры Белдзяржуніверсітэце, 2 ліпеня пры ліквідацыі Мінскай арганізацыі Бунда С-Д арыштавана, пастановай ГПУ 5 жніўня вызвалена пад нагляд ГПУБел. Карыстаецца ўплывам сярод студэнтаў і настаўнікаў. Вядзе актыўную меншавіцкую работу. Фармулёўка прысуду крыху іншая: "Считать необходимым выселить из пределов Белоруссии"14.

Міцкевіч Адам Юр'евіч, 34 гады, адукацыя вышэйшая — вучоны аграном, фізіка-метэаролаг, загадчык і выкладчык Мар'іна-Горскага сельскагаспадарчага тэхнікума, беспартыйны, але быў цесна звязаны з эсэраўскімі коламі з 1905 г. У графе "Грамадская праца" адзначана, што працуе толькі ў Сельскагаспадарчым тэхнікуме. Арыштаваны па аперацыі ад 24 жніўня па тэлеграме "С.ГПУ" аб правых эсэрах. У цяперашні час знаходзіцца пад арыштам. Характарыстыка: "Карыстаецца ўплывам сярод студэнтаў сельгастэхнікума. Вядзе сярод іх антысавецкую эсэраўскую агітацыю і работу". Да гэтай інфармацыі трэба дадаць, што Міцкевіч А.Ю. пераехаў у Мінск: выкладаў у Белпедтэхнікуме, на курсах беларусазнаўства, затым у БДУ. Пазней быў арыштаваны па справе СВБ і высланы.

Жыван Васіль Пятровіч, 35 гадоў, адукацыя вышэйшая — вучоны аграном, выкладчык Мар'іна-Горскага сельскагаспадарчага тэхнікума, эсэр з 1904 г. У цяперашні час знаходзіцца пад арыштам. Арыштаваны па апошняй аперацыі як правы эсэр. Веў актыўную эсэраўскую работу сярод студэнтаў тэхнікума і навакольных сялян, у раёне, дзе жьше Жыван, сяляне маюць антысавецкія настроі. I для Міцкевіча, і для Жывана агульная рэзалюцыя: "Подлежат высылке"15.

На жаль, у архіўнай справе знойдзена толькі палова спіса "анты-савецкай прафесуры", другая — адсутнічае. Але не менш цікавымі з'яўляюцца жыццяпісы і астатніх "антысаветчыкаў", пералічаных у пастанове. Усе яны Асобы.

Вельмі цікавым чалавекам быў Каравайчык Павел Гіляравіч, беларускі грамадскі дзеяч, пісьменнік. Працуючы ў Белбюро НКА РСФСР, затым у газеце "Савецкая Беларусь", пісаў артыкулы пра беларускую культурную працу ва Усходняй Беларусі. У 1925 г. пасля сканчэння медфака БДУ застаўся там працаваць. Быў членам медычнай секцыі Інбелкульта. У асабовай справе ёсць такі запіс: "Вядомы секцыі як асоба, добра ведаючая чужаземныя мовы, добра знаёмая з медычнай літаратурай і адзначаная высокай працаздольнасцю грамадскай працы" 16. У 1930 г. арыштаваны па справе СВБ, высланы, паўторна асуджаны ў1937г.да ВМП.

Не пазбег высылкі Савіч Аляксандр Антонавіч, ураджэнец Гродзеншчыны, выпускнік Маскоўскага універсітэта. Выкладчык расійскай гісторыі Педфака БДУ, член архіўнай камісіі Акадэмцэнтра Наркамасветы БССР. Савіч у 1925 г. ужо быў прафесарам Пермскага універсітэта 17. Яго малодшы брат Мікалай, студэнт Медфака, быў выключаны з БДУ Камісіяй па чыстцы 18.

Відаць, не ўдалося знайсці замену Якуніну Віктару Васільевічу, выкладчыку гісторыі народнай гаспадаркі факультэта грамадскіх навук (затым права і гаспадаркі). Ён прадаўжаў працаваць, хоць і страціў прафесарскае званне, якое атрымаў у 1917 г. у Маскоўскім археалагіч-ным інстытуце, дзе ён вучыўся і працаваў. У 1928 г. ён падаў заяву аб аднаўленні яго ў званні, а пасля атрымання адмоўнага адказу, у 47 гадоў, выйшаў на пенсію19.

У той жа пастанове ЦБ ад 7 верасня ёсць яшчэ такі пункт: "д) лічыць мэтазгодным падняць у прэсе кампанію супраць антысавецкіх беларусаў—грамадскіх дзеячоў з тым разлікам, каб праз месяц выслаць гр. Лёсіка"20. "Антысавецкасць" беларусаў была найперш у іх беларускасці. Змаганне з беларускімі працаўнікамі асабліва актыўна пачало праводзіцца з лютага 1921 г., калі ДПУ са згоды ЦБ КП(б)Б арыштавала 860 чалавек (па некаторых звестках—1500). Болыпасць з іх былі сябрамі БПСР (Беларускай партыі эсэраў), некаторыя змагаліся за беларускую дзяржаўнасць, уваходзячы ў Раду БНР. Арыштоўвалі ўсіх працаўнікаў беларускіх культасветустаноў. Гэта мог быць настаўнік, артыст, кіраўнік хору, інспектар аддзела народнай адукацыі, бібліятэкар,студэнт. Іх правіннасць была ў тым, што вучылі беларусаў "людзьмі звацца". Сярод ваяўнічых барацьбітоў супраць беларушчыны, "у сувязі з кампаніяй супраць дробнабуржуазных уплываў і нацыянальных ухілаў", быў загадчык агітацыйна-прапагандысцкага аддзела (АПО) ЦБ КП(б)Б Якаў Беркавіч Быкін (з 11 мая 1922 г. ён яшчэ ўваходзіў і ў склад Прэзідыума ЦБ). ЦБ у канцы верасня, абмеркаваўшы рашэнне ЦК РКП аб адкліканні Быкіна з Беларусі, запісала, што "адкліканне з'яўляецца палітычнай памылкай і будзе вытлумачана як аслабленне барацьбы супраць шавіністычна-нацыяналістычнай інтэлігенцыі розных нацыянальнасцяў.. .21

Я. Лёсік, безумоўна, быў арыштаваны. На выратаванне яго кінуўся У.Ігнатоўскі, які 11 лістапада 1922 г. адрасаваў ліст у ЦБ КП(б)Б. "Арышт Лёсіка лічу вялікай памылкай..." 22 , — пісаў ён. Але хадай-ніцтва Ігнатоўскага поспеху не мела. 14 лістапада ЦБ пацвердзіла, што "пастанова па данрм пытанні не падлягае перагляду"23. Аўтар "Бела-рускай граматыкі" любіў сваю Бацькаўшчыну і сваёй руплівай працай спрыяў нацыянальнаму абуджэнню беларусаў. А для ўладароў-небеларусаў гэта было найвялікшым крыміналам. За час знаходжання яго ў зняволенні ўлады, мабыць, добра вывучылі "тип Лёсика" — Вялі-кага Беларуса, бо пазней, вызначаючы "палітфізіяномію" другога адраджэнца, А.Смоліча, параўноўвалі з ім. Між тым час ішоў. Невя-дома, чым займаўся Лёсік у вязніцы, пра што ён думаў, ці ўспамінаў сваю шматгадовую высылку пры царскай уладзе. Як і невядома, хто ўсё ж дапамог яму выйсці на волю. Магчыма, нарком унутраных спраў Язэп Адамовіч, а магчыма нехта іншы. У ЦБ КП(б)Б аб гэтым даведа-ліся 6 студзеня 1923 г. Быў суботні дзень, але ЦБ тэрмінова сабралася, каб выслухаць сакрэтную заяву прадстаўніка рэвізійнай камісіі Буніна. Пастанавілі зрабіць запыт у ДПУ з просьбай "сообщить мотивы освобождения гр. Лёсика"24. Адказ СА ДПУ быў дасланы 20 студзеня 1923 г.: "ДПУ Беларусі паведамляе, што ў адносінах да гр-наЯ.Ю. Лёсіка зменена мера абмежавання вызваленнем яго з-пад варты з прычыны дадзенай ім падпіскі аб адмаўленні ад усялякай антысавецкай дзейнасці. Пастанова аб высылцы гр-на Лёсіка, якая санкцыянавана калегіяй ДПУ РСФСР, застаеццаў сіле"25.

Такім чынам, рашэнне "заставалася ў сіле". Бьшо рэалізавана яно ў 1931 г. I не толькі адносна Лёсіка, але і многіх іншых. Некаторыя з высланых ужо ніколі не вярнуліся на Бацькаўшчыну, што было для іх вышэйшай карай.

А. Гесь

Версия для печати
Powered by
SAPID CMS