Белорусская женская лига
Общественная организация English | Русский
Уступ

Гэты зборнік складаюць матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі «Гісторыя, якой няма ў падручніках», якая адбылася ў Мінску 27 красавіка 2002 года.

Асноўная праца па арганізацыі прыпала на Беларускую жаночую лігу, Камісію па развіцці дэмакратыі пры амбасадзе Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі і на аргкамітэт канферэнцыі ў складзе Віктара Астрогі, Юрыя Грыбоўскага, Андрэя Кіштымава, Ігара Кузняцова, Таццяны Язьковай.

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі навуковых цэнтраў Мінска, Брэста, Віцебска, грамадскіх аб'яднанняў Беларусі, настаўнікі, краязнаўцы, студэнты і старэйшыя школьнікі.

На імпрэзе сустрэліся людзі розных пакаленняў і поглядаў на айчынную гісторыю, вядомыя ў краіне гісторыкі, як, напрыклад, 3. Шыбека, А. Кіштымаў, А. Філатава, Ул. Філякоў, I. Кузняцоў, В. Яноўская, С. Рудовіч і тыя, хто толькі пачынае справу даследавання і распаўсюджвання гістарычных ведаў. Канферэнцыя - апошняе (у шэрагу іншых) мерапрыемства праекту «Гісторыя, якой нямаў падручніках». Больш за два дзясяткі семінараў у беларускіх гарадах, якія суправаджаліся выставаю «Шляхам змагання», запісы сведкаў гістарычных падзей, вьгданне матэрыялаў экспедыцый і семінараў, лекцыі для розных колаў насельніцтва - вось далека не поўны пералік спраў, якія былі зроблены ў межах згаданага праекту.

Сучасная Беларусь знаходзіцца на часовым палітычным і цывілізацыйным перакрыжаванні. Як усе народы, беларусы пераадолелі мяжу новага тысячагоддзя, але, у адрозненне ад іншых еўрапейскіх народаў, не дасягнулі грамадскай гармоніі і дэмакратыі. Беларусь дэманструе свету вялікі вузел сацыяльных і палітычных праблем, барацьбу аўтарытарызму з парламентарызмам, панславісцкіх тэндэнцый з нацыянальнай дзяржаўнай ідэяй, палітыкі «жалезнай заслоны» з імкненнем у цывілізаваны свет і г.д.

Па-ранейшаму Беларусь - поле для суперніцтва двух цывілізацыйных цэнтраў: заходняга і ўсходняга, еўрапейскага і савецкага. Гэтыя абставіны абумовілі наяўнасць у грамадстве супрацьлеглых грамадзянскіх партый, розных перакананняў і матывацый паводзінаў, адсутнасць згоды.

Рэчаіснасць пакуль што дэманструе нам жорсткае змаганне з праявамі плюралізму і дэмакратыі ва ўсіх без выключэння сферах грамадскага жыцця, у тым ліку і ў галіне гістарычных ведаў. Адным з галоўныхтормазаў дэмакратычных рэформаў з'яўляецца ўладаранне старых савецкіх штампаў у свядомасці людзей, адсутнасць адэкватных ведаў аб гістарычным шляху краіны.

Жорсткі палітычны кантроль над гістарычнай навукай і адукацыяй, партыйная (КПСС) цэнзура, абмежаваны доступ да архіўных крыніц на доўгія гады абумовіў уладаранне толькі адной, антынацыянальнай версіі гісторыі Беларусі. Апошнім часам яна паспяхова вяртаецца на старонкі падручнікаў, часопісаў, газет і г.д.

Наш праект выкліканы наступнымі прычынамі: манаполіяй улады на гістарычныяведы; тэндэнцыйным асвятленнем нацыянальнай гісторыі Беларусі ў падручніках, дамінаваннем савецкай версіі гісторыі ў кнігах і ў масавай свядомасці, адсутнасцю праўдзівых гістарычных ведаў.

Але галоўнай матывацыяй ажыццяўлення шырокай праграмы «Гісторыя, якой няма ў падручніках» было з'яўленне новых кірункаў развіцця гістарычных даследаванняў, такіх як гендэрная і паўсядзённая гісторыя, гісторыя правоў чалавека іг.д.

Маладыя гісторыкі паспрабавалі запоўніць прагалы ў гэтых галінах ведаў. I вельмі паспяхова. Можна спадзявацца, што набыткі новага пакалення гісторыкаў знойдуць сваё месца ў будучых падручніках па гісторыі Беларусі.

У кнізе матэрыялы пададзены паводле храналагічна-тэматычнага прынцыпу, галоўныя кірункі працы канферэнцыі прадстаўлены ў першых чатырох пленарных дакладах.

Ніна СТУЖЫНСКАЯ,
кандыдат гістарычных навук,
прэзідэнт Беларускай жаночай лігі

Версия для печати
Powered by
SAPID CMS