Белорусская женская лига
Общественная организация English | Русский
Беларуская дыяспара і эмігранцкая перыёдыка ў 20-ыя - 39 гг. XX ст.

Адной з асаблівасцей айчынных падручнікаў і дапаможнікаў па гісторыі Беларусі з'яўляецца сціпласць матэрыялу, прысвечанага гісторыі беларускай эміграцыі. Разам з тым варта адзначыць, што яшчэ ў міжваенны перыяд ужо сотні тысяч нашых суайчыннікаў апынуліся па розных абставінах на чужыне. Адметнасцю беларускай дыяспары з'яўляецца тое, што ва ўсе часы яна фармавалася, галоўным чынам, шляхам вымушанага, прымусовага ці дабраахвотна-прымусовага адтоку насельніцтва ў выніку войнаў, нацыянальнага і рэлігійнага ўціску, масавых рэпрэсій і інш. I гэта трагедыя для народа, бо ў апошнія два стагоддзі амаль з кожнага пакалення беларусаў найболыц ініцыятыўныя, адукаваныя, нацыянальна свядомыя асобы Бацькаўшчыны сталі выгнаннікамі. Такія страты на гістарычным шляху моцна аслабілі беларускую нацыю. Нямала нашых суродзічаў, для якіх Айчына стала мачыхай, свае таленты, розум, працавітасць аддалі іншым народам, сталі іх гонарам і славай.

Прычынай пастаяннага адтоку найперш з'яўляецца геаграфічнае становішча Беларусі.1 Менавіта таму наша зямля ці то станавілася плацдармам, праз які праходзілі разбуральныя войны, ці то сама была аб'ектам прэтэнзій з боку суседзяў. Гаворачы пра беларускую эміграцыю трэба адзначыць, што яна была двух кшталтаў: эканамічная і палітычная. Гісторыя эміграцыі - гэта, ў асноўным, гісторыя палітычнай эміграцыі, людзей, якія пакінулі краіну з-за пераследу, уцякаючы ад уладаў. Менавіта яны за мяжой працягвалі сваю дзейнасць на карысць Бацькаўшчыны, ствараючы газеты, часопісы, беларускія гімназіі і згуртаванні, бо гэта была, ў асноўным, інтэлігенцыя.

Прадстаўнікамі эканамічнай эміграцыі па бальшыні сталі сяляне і працоўныя, якія проста шукалі лепшага жыцця, яны не пакінулі сур'ёзнага следу за мяжой, таму, прыступаючы да разгляду беларускай эміграцыі, неабходна зазначыць, што асноўныя цяжкасці з'яўляюцца ў тым, што пры канцы XIX - на пачатку XX стст. беларусы не атрымлівалі дакладнага этнічнага акрэслення ні пры выездзе з Бацькаўшчыны, ні па сваім прыбыцці ў іншыя краіны. Іх не запісвалі беларусамі. Галоўнай прычынай была пазіцыя расейскіх уладаў у нацыянальным пытанні, бо беларусаў пазбавілі афіцыйнай назвы. Расейская адміністрацыя назвала беларусаў расейцамі нягледзячы на тое, што ўжо ў перапісе 1897 г. была рубрыка «беларусы», «беларуская мова» і гэтыя тэрміны ўжываліся ў навуковых колах.2

Другая цяжкасць заключалася ў тым, што канфесія атаясамлівалася з нацыянальнасцю: беларусаў рымска-каталіцкага веравызнання залічвалі ў палякі, праваслаўных -у расейцы. Людзі размаўлялі па-беларуску, спявалі беларускія песні, а калі і рускія, напрыклад, дык на беларускі лад, аднак часам яны самі вызначалі сябе як рускіх ці палякаў.

Менавіта па гэтых прычынах даследаванні, што грунтаваліся на статыстычных дадзеных, сталіся амаль немагчымымі. 3 аднаго боку вядомы факт, што беларусы прыязджалі ў Амерыку ў вялікай колькасці, а з другога боку аб іх няма ніякае афіцыйнае статыстыкі. «Статысты лічаць, што ў Амерыцы (у Злучаных Штатах, Канадзе, Мексіцы) да 1000000 беларусаў. Лічым, што лічба завышаная. Ва ўсякім разе даволі верагодна, што колькасць беларусаў у Новым Свеце перавышае паўмільёна.»3

Пасля Першай сусветнай вайны, камуністычнай рэвалюцыі 1917 г. і заняпаду Беларускай Народнай Рэспублікі, незалежнасць якой абвясцілі 15 сакавіка 1918 г., Беларусь пакінула 122 000 яе жыхароў.4 Як сцвярджае А. Калубовіч, гэта была шостая хваля эміграцыі з тэрыторыі Беларусі. Часткова хваля накіравалася на ўсход - у Маньчжурыю (Харбін, Хайлар, Мусін) і Кітай (Шанхай, Тяньцзін, Пекін), аднак асноўная маса ішла на захад - у Фінляндыю, Прыбалтыку, Германію, Чэхаславакію, Францыю, ЗША.

У 1920 -30-я гг. у пошуках лепшай долі за мяжу выехалі каля 250 тыс. чалавек з Заходняй Беларусі, якая знаходзілася ў складзе Польскай дзяржавы.5 3 савецкай жа часткі Беларусі ў тыя часы эміграцыі фактычна не было, бо антысавецкай праявай лічыліся нават намеры выехаць за межы СССР. На думку А.Калубовіча, у пошуках работы і лепшых умоў жыцця ў 1924-39 гг. з Заходняй Беларусі пачалася сёмая хваля масавай беларускай эміграцыі. Меней - у Францыю, Бельгію, Канаду; болей - у краіны Паўднёвай Амерыкі.

Цэнтрам плыні беларускай палітычнай эміграцыі стала кіраўніцтва БНР, лідэры беларускіх нацыянальных партый. У 1920 г. у эміграцыю вымушаны былі пайсці Прэзідыум Рады БНР на чале з П. Крэчаўскім, Урад БНР, які ўзначальваў В. Ластоўскі, некаторыя дзяржаўныя ўстановы БНР, вайсковыя фармаванні, палітычныя цэнтры. Кіраўніцтва беларускай эміграцыі знаходзілася спачатку ў Латвіі (1920 г.), потым у Літве (1921-22 гг.), а з 1923 г. - у Чэхаславакіі.

У пачатку 1920-х гг. у некаторых краінах дзейнічалі дыпламатычныя ўтварэнні БНР: ваенна-дыпламатычная місія ў Латвіі і Эстоніі, пры ўладзе Фінляндыі, прадстаўніцтва БНР у Турцыі, Балгарыі, Чэхаславакіі, Германіі. У Прыбалтыцы некаторы час знаходзіліся і вайсковыя фармаванні БНР, якія адыходзілі пад націскам Чырвонай Арміі: У Латвіі і Эстоніі - асобны атрад пад камандваннем С. Булак-Булаховіча, у Літве - Беларуси пяхотны полк, Беларускі эскадрон, Асобны беларускі батальён і іншыя на чале з генералам Кандратовічам.

Найболыц актыўнай дзейнасць беларускай палітычнай эміграцыі была на працягу першай паловы 1920-х гг. Прынялі заклікі на канферэнцыях аб'яднацца вакол рады і Урада БНР, Рэзалюцыі ў падтрымку Слуцкага паўстання, супраць Рыжскага мірнага дагавора і інш.

Адносіны савецкага ўрада да беларускай палітычнай эміграцыі ў 1920-я гг. былі складанымі і непаслядоўнымі. Тагачаснае кіраўніцтва БССР імкнулася раскалоць сваіхпалітычных супраціўнікаў. Не выключала яно і далучэння пэўных колаў беларускай інтэлігенцыі з-за мяжы да нацыянальна-культурных спраў у Савецкай Беларусі. Таму пэўныя сувязі з беларускай эміграцыяй на пачатку 1920-х гг. падтрымлівалі А.Чарвякоў, І.Адамовіч, У.Ігнатоўскі, З.Жылуновіч і іншыя.

Безумоўна, на адносіны беларускай эміграцыі да савецкай улады вельмі паўплывала амністыя 1923 г. Яна была абвешчана ў БССР ў дачынені да былых удзельнікаў антысавецкіх фармаванняў з працоўнага асяроддзя, а таксама да беларускіх палітычных і культурных дзеячаў, членаў кіраўніцтва БНР і беларускіх нацыянальных партый пры ўмове іх лаяльнага стаўлення да савецкай улады.

Станоўча паўплывалі працэсы ў час Нэпа, беларусізацыі, поспехаў гаспадарчага жыцця. Пад уплывам гэтых змен, якія адбыліся ў Савецкай Беларусі, у асяроддзі палітычнай эміграцыі, у яе кіраўніцтве адбыўся раскол .

Значная частка беларускіх дзеячаў пачала далучацца да нацыянальнага адраджэння на савецкай частцы тэрыторыі Беларусі, у імя гэтага нават адмовілася ад палітычных супярэчнасцей. У 1924 г. рашэнне аб самароспуску прыняла партыя беларускіх эсэраў - галоўны палітычны апанент бальшавікоў.6

У кастрычніку 1925 г. у Берліне адбылася II Беларуская нацыянальна-палітычная канферэнцыя. Яна пастанавіла спыніць існаванне БНР і прызнала Мінск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржўнага адраджэння Беларусі. У эмігранцкім асяроддзі пашырыўся так званы «рух за вяртанне». Пасля канферэнцыі амаль што ўвесь урад БНР на чале з А. Цвікевічам пераехаў у Савецкую Беларусь, таксама як і члены Прэзідыума Рады БНР П. Бадунова, Я. Мамонька. Пасля амністыі шматлікія праціўнікі савецкай улады, вядомыя грамадска-палітычныя дзеячы - Я. Лёсік, А. Смоліч, С. Некрашэвіч, В.Ластоўскі, М. Гарэцкі актыўна ўключыліся ў навукова-культурнае жыццё, але ўжо ў 1930-я гг. сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій сталінскага рэжыму, як і тыя савецкія беларускія кіраўнікі, якія прыкладалі намаганні да супрацоўніцтва з беларускай эміграцыяй.

Частка кіраўніцтва БНР на чале са старшынёй Рады БНР П. Крэчаўскім не прызнала Савецкай Беларусі, не прызнала Рашэнняў Берлінскай канферэнцыі. У Празе працягвалі існаваць кіруючыя органы БНР. Старшынёй Рады БНР у 1925 г. стаў В.Захарка, а пасля смерці П.Крэчаўскага ў 1928 г. ён адначасна заняў пасаду і Прэзідэнта Рады БНР.7

Пасля расколу палітычная дзейнасць беларускай эміграцыі значна памяншаецца, Яна была зведзена да зваротаў і мемарандумаў у Лігу Нацый, да дыпламатычных прадстаўнікоў з заклікамі абароны правоў і інтарэсаў неіснаваўшай БНР. Аднак заходнія краіны мала лічыліся з гэтымі намаганнямі,не жадалі псаваць свае адносіны з савецкай дзяржавай, міжнароднае становішча якой умацавалася.

Усе гэтыя падзеі, раскол кіраўніцтва БНР адбіліся ў гісторыі крывавымі плямамі. Трагізм лёсу ўсіх зваротнікаў з эміграцыі заключаецца ў тым, што яны першымі сталі ахвярамі савецкага правасуддзя. У пачатку 1931 г.,згодна з рашэннем калегіі АДПУ БССР, усе былыя члены Рады БНР былі высланы за межы рэспублікі.8 Нікому з іх не ўдалося застацца ў жывых. У часы масавых рэпрэсій 1930-х гг. загінулі практычна ўсе, хто першым пракладаў шлях да незалежнасці Беларусі. Таму ёсць усе падставы ўхваліць пазіцыі тых вельмі прадбачлівых урадцаў БНР, якія беспамылкова ацанілі сітуацыю і не вярнуліся ў Беларусь.

Асноўным цэнтрам беларускай эміграцыі становіцца Чэхія, якая прымала беларускіх эмігрантаў, сяброў беларускага ўраду, Рады БНР, слуцкіх паўстанцаў, а таксама беларускую моладзь, што прыязджала туды набываць вышэйшую адукацыю. Менавіта ў Празе ў 1921 г. адбылася вядомая беларуская нацыянальна-палітычная нарада ў справе дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі. Таксама ў Празе ў 1923 г. на даўжэйшы час затрымаліся старшыня Рады БНР П. Крычэўскі і ягоны намеснік В. Захарка. Спачатку эмігранцкі рух віраваў каля Прадстаўніцтва БНР, пасля - каля Беларускай Рады ў Празе.9 Тут былі і іншыя ўплывовыя арганізацыі: Беларускае Культурнае Таварыства імя Фр. Скарыны, Аб'яднанне Беларускіх Студэнцкіх Арганізацый, таварыства «Сокал», Беларускі Архіў у Празе і часопіс беларускага студэцтва «Наш прамень».

Беларускае Культурнае таварыства імя Фр. Скарыны гуртавала каля сябе пераважна студэнцкую моладзь, выдавала часопіс «Іскры Скарыны» і, галоўнае, бачыла ў сваей працы развіццё беларускай грамадскай творчай думкі. Аб'яднанне Беларускіх Студэнцкіх Арганізацый кіравала ўсімі беларускімі студэнцкімі арганізацыямі, наколькі гэта дазвалялася тэхнічнымі магчымасцямі, удзельнічала ў розных студэнцкіх з'ездах, канферэнцыях, асабліва ў Канферэнцыях Міжнароднай Студэнцкай Канфедэрацыі.

Крыніцай адметнай цікавасці па гісторыі эміграцыі ў Празе можа паслужыць кніга «Споведзь» Ларысы Геніюш. Успаміны чалавека, які непасрэдна ўдзельнічаў у дзейнасці беларускіх асяродкаў на эміграцыі, дапамагаюць зразумець тыя цяжкасці жыцця, што напаткалі нашых суайчыннікаў на чужыне, якім чынам яны трапілі туды і як існавалі. «У Вільні была Беларуская Школьная Рада, дзе працавалі Тарашкевіч і Грыневіч, якая была як пропуск у Чэхаславаччыну. Дзеячы благаслаўлялі моладзь на навуку й бралі ад кожнага забавенне, што, атрымаўшы асвету, кожны выдасць кніжку на роднай мове й дасць за свой кошт вышэйшую асвету аднаму сайму суайчынніку».'

Адзін часопіс, што выдаваўся ў Празе і адлюстроўваў жыццё менавіта студэнцкіх гурткоў, так і называўся — «Беларускі студэнт» (выходзіў ў 1923 г.). Ён выдаваўся на правах рукапісу таварыствам «Беларускі студэнт». Гартаючы нешматлікія нумары, цалкам прасякнутыя пачуццём патрыятызму і гонарам за свой народ, добра разумеет тыя праблемы і пытанні, што хвалявалі беларускую моладзь у Празе. Галоўнае, з чым ніяк не хацелі прымірыцца эмігранты, - што няма іх незалежнай дзяржавы Беларусь, а існуюць толькі этнічныя тэрыторыі, якія належаць беларусам. «Няма Беларусі як асобнага гаспадарства, але ёсць як асобны народ, як зямля, заселеная гэтым народам, як этнічная, тэрытарыяльная і інш. Цэласнасць, якая застаецца назаўсёды, як бы нас не дзялілі.»11

Сапраўды, дзіўнае становішча людзей, якія лічылі сябе эмігрантамі той краіны,якой не існавала. Аднак яны працавалі дзеля Беларусі, жылі з думкамі пра Беларусь, пісалі пра Беларусь. Асноўнай тэмай часопіса стала, безумоўна, жыццё студэнтаў і іх згуртаванняў у Празе. Другой дастаткова важнай тэмай стала жыццё суайчыннікаў на тэрыторыі Беларусі. Заўвагі артыкулаў даволі трапныя, яны прымушаюць дзівіцца прадбачлівасці аўтараў. «Дык якая ж розніца паміж палякамі й маскоўскімі камуністамі? Аніякай. Розніца толькі ў тым, што калі ў Гродзеншчыне і Віленшчыне беларусаў рыштуюць і мучаюць тысячамі, дык у Віцебшчыне, Магілёўшчыне ўсё беларускае так заціскаецца, што нават не дыхае, там і рыштаваць няма каго.»12

Даволі шмат матэрыялаў часопіса пра адукацыю на бацькаўшчыне, пра студэнцтва, таму некалькі артыкулаў змяшчаюць выказванні і меркаванні першага рэктара БДУ Пічэты. Сустракаюцца ў часопісе і тэмы культуры, мастацтва. Наогул, калі весці аповед пра часопіс «Беларускі студэнт», трэба адзначыць высокі адукацыйны ўзровень журналістаў і выдаўцоў. I тут няма чаму здзіўляцца, бо ў 1920-ЗО-я гг. лепшыя прадстаўнікі беларускага народа атрымлівалі вышэйшую адукацыю ў Празе, менавіта яны і рабілі падобныя выданні. Ларыса Геніюш у сваіх успамінах таксама падкрэслівала ўзровень адукацыі чэшскіх эмігрантаў.

Другі значны цэнтр беларускай эміграцыі размяшчаўся ў Амерыцы. Арганізацыя беларускай эміграцыі ў Амерыцы пачаласяў 1921 г.13 Першая арганізацыя беларускіх эмігрантаў - Беларускі Нацыянальны Камітэт - паўстала 6 траўня 1921 г. ў Нью-Йорку. Пасля падобная арганізацыя - Беларуска-Амерыканскі Нацыянальны Саюз -паўстала ў Чыкага. Пры камітэце ў Чыкага заснавалася бібліятэка, асветная камісія і прэсавае бюро. У Чыкага існаваў яшчэ Беларуси Амерыканска-Нацыянальны Клуб і філія Камітэту Помачы работнікам і сялянам Заходняй Беларусі, цэнтр якога быў у Нью-Йорку. Дзейнасць гэтых арганізацый асабліва ажывілася пасля прыезду ў Амерыку былога прэм'ера ўрада БНР Я. Варонкі і беларускага дзеяча Я. Чарапука. У 1920-30-ыя гг. амерыканскія беларусы, як адзначае В. Кіпель, даволі паспяхова пачалі сваё нацыянальнае арганізацыйнае жыццё. Беларускія арганізацыі ўзніклі ў штатах Нью-Йорк, Нью-Джэрсі, Ілінойс, Індыя, Мічыган, Пенсільванія, Віскансін, але выжылі толькі ў штаце Ілінойс.

Прыехаўшы ў Амерыку, Я. Варонка 23 кастрычніка 1926 г. пачаў выдаваць у Чыкага газету «Беларуская Трыбуна».14 Як стаяла ў загалоўку, яна выдавалася Беларускім Нацыянальным Саюзам у Чыкага, штат Ілінойс, і служыла інтарэсам беларусаў у Злучаных Штатах і Канадзе. Газета гэта, як і беларускія арганізацыі, шмат гадоў змагалася з расейскім уплывам сярод беларускай эміграцыі, інфармавала яе аб беларускім руху, аб беларускай гісторыі, культуры, абуджала да працы дзеля адраджэння беларускага народа, заклікала дапамагаць беларусам на Бацькаўшчыне і інфармавала чужынцаў аб беларускіх імкненнях. Газета хоць і выходзіла нерэгулярна, але стала рупарам беларускіх ідэй, прынцыпаў, разам асвятляючы жыццё і дзейнасць беларусаў у Злучных Штатах. Выдаўцы газеты добра разумелі: каб дасягнуць шырэйшых чытацкіх колаў, яны мусяць звярнуцца да масаў на мове, да якой тыя найболып прызвычаіліся ў грамадскім жыцці, а менавіта на рускай. Друкаваліся, аднак, артыкулы і па-беларуску, а таксама сустракаліся матэрьмлы і па-англійску. Відаць, не ўсе пагаджаліся з такім вырашэннем моўнага пытання ў газеце, і Я. Варонка даваў тлумачэнні: «Беларуская Трыбуна» выдаецца перш за ўсё для русіфікаваных беларусаў у Амерыцы... «Беларуская Трыбуна» мае за мэту казаць аб беларускім руху і нашым суседзям, якія разам з намі - наша часта агульная гісторыя дала нам і агульную «дыпламатычную» мову».15

На старонках «Беларускай Трыбуны» шырока асвятляліся падзеі ў Савецкай Беларусі, часта перадрукоўваліся артыкулы з беларускіх выданняў. Газета давала агляды беларускага жыцця ў Латвіі, Літве, Польшчы і Заходняй Еўропе, змяшчала багатую інфармацыю пра беларускую эканоміку, культуру, літаратуру. Ідэі незалежнасці Беларусі былі асноўнымі ў газеце, даваўся аналіз гісторыі беларускай нацыі. Але, перш за ўсё, «Беларуская Трыбуна» падрабязна асвятляла жыццё беларусаў у Чыкага. Ад першых нумароў газета заклікала чытачоў далучыцца да беларускіх арганізацый, акрэсліваючы свае мэты. «Мэты арганізацыі: а) пашырэнне сярод беларусаў Новага Краю ідэяў нацыянальнага і дзяржаўнага адраджэння беларускага народа; б) абарона і прадстаўніцтва за межамі Бацькаўшчыны інтарэсаў беларускага народу; в) культурна-асветніцкая праца, арганізацыя школаў, лекцый, выставаў; г) дапамога Бацькаўшчыне.»

Даволі шырока на старонках газеты падавалася рэклама беларускіх урачоў, адвакатаў і г. д. Часам сустракаюцца заклікі фінансава падтрымаць выданне, бо яно ўвесь час адчувала недахоп у сродках. Газета шырыла беларускую прысутнасць і праз удзел у Сусветнай Выстаўцы ў Чыкага, міжнародных выстаўках у Японіі, Савецкай Грузіі і інш.'7 Значны матэрыял прысвяціла газета беларускаму ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 1923 г.

Іншае выданне, якое вылучаецца ў эмігранцкай прэсе,часопіс-праграма «Амерыканскі беларус», які выдаваўся ў 1930 г. у Чыкага Беларуска-амерыканскім нацыянальным саюзам. У Беларусі можна ўбачыць толькі першы нумар часопіса. Ёсць падставы меркаваць, што ён стаў адзіным ці амаль адзіным нумарам, бо пра яго няма ніякіх звестак у даследаваннях пра друк дадзенага перыяду. Адразу хочацца заўважыць, што ў часопісе няма прозвішчаў аўтараў, гэта даволі характэрная з'ява ў 1920-30-я гг.

Часопіс адразу здзіўляе шматлікасцю рэклам, якія сапраўды характарызуюць жыццё нашых суайчыннікаў на эміграцыі: адзінае для беларускай калоніі шырока вядомае беларускае пахавальнае бюро, беларуска-украінскі банк, месца сустрэчы беларусаў з украінцамі і г. д.

Безумоўна, асноўнай тэматыкай часопіса стала жыццё беларусаў на эміграцыі, іх праблемы і думкі. «Інтэлігентаў у беларускай калоніі вельмі мала, таму, напэўна, беларусы ў Амерыцыі падпарадкоўваюцца чужым, варожым беларускай справе людзям. Беларусы-католікі маюць некалькі ўрачоў, адвакатаў, інжынераў, але тыя, канешне, лічаць сябе палякамі».18

3 еўрапейскіх краін найболын беларусаў-эмігрантаў знаходзілася ў Францыі.Беларуская праца сярод эмігрантаў у Францыі распаўсюдзілася ў 1926-27 гг. на прадмесце Парыжа Біянкур і на гарады паўночнай Францыі. Сапраўды, арганізацыйны рух сярод беларускай эміграцыі ў Францыі пачаўся ў снежні 1930 г., калі з'явіліся з Прагі два маладыя беларускія інжынеры М. Абрамчык і Л. Рыдлеўскі. Дзякуючы іх намаганням у Парыжы з'явілася беларуская цэнтральная эмігранцкая арганізацыя «Хаўрус беларускае працоўнае эміграцыі» з правам закладаць свае аддзяленні па ўсёй Францыі. За восем месяцаў дзейнасці «Хаўрусу» было адчынена і зацверджана 5 яго філіялаў на правінцыі з агульным лікам сяброў каля 350.19 Па прычыне выезду з Парыжа М.Абрамчыка «Хаўрус» заняпаў. На думку Я.Найдзюка «Хаўрус» узнавіўся ў 1936 г., а на думку У. Снапкоўскага - у1939 г. У Парыжы паўстала беларуская бібліятэка, нядзельныя курсы, выдавецтва ўласнага беларускага часопіса «Рэха» і «Бюлетэнь Хаўрусу беларускіх работнікаў у Францыі». У 1938 г. у Парыжы паўстала беларуская арганізацыя «Беларуская Жаночая Грамада», якая ладзіла беларускія вечарыны і лекцыі. Асабліва пашырылася дзейнасць арганізацый перад пачаткам Першай сусветнай вайны. Да акупацыі немцаў «Хаўрус» існаваў адзінаццаць гадоў і спыніў сваю дзейнасць па загаду немцаў.20

Неабходна заўважыць, што гэта была газета беларускай працоўнай эміграцыі, а не палітычнай, у адрозненне ад іншых газет таго часу. М. Абрамчык пісаў, што «Хаўрус» з'яўляецца культурна-асветнай арганізацыяй беларускіх работнікаў у Францыі. «Хаўрус» ладзіў курсы, мэтай якіх было рыхтаваць працоўных для беларускай вёскі. Курсамі кіраваў таксама Мікола Абрамчык. «Дасюль адбываліся лекцыі з курсу матэматыкі, гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і эканомікі Беларусі. Цяпер распачаўся курс кааперацыі і агульна-эканамічных ды палітычных навук.»

Як і ва ўсіх эмігранцкіх выданнях, шмат артыкулаў у бюлетэні распавядае пра Бацькаўшчыну, у іх прысутнічае патрыятычная тэматыка, ёсць артыкулы па гісторыі і культуры Беларусь Але асноўны змест бюлетэню - гэта аповед пра жыццё і дзейнасць беларускіх арганізацый у Францыі. Цікава тое, што даволі вялікае значэнне надавалася паэзіі і паэтам Беларусі, шырока прадстаўлены вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка, Міхася Машары, Наталлі Арсеньевай і г. д.22

Перад Другой сусветнай вайной і ў яе час найважнейшым беларускім цэнтрам на эміграцыі стала Нямеччына і яе сталіца Берлін. Беларуская эміграцыя з'явілася там пасля Першай сусветнай вайны і гуртавалася каля беларускага прадстаўніцтва ў Берліне, на чале якога стаяў Прадстаўнік Ураду БНР Н.Бараўскі. У 1932 г. у Берліне спрабавалі разгарнуць сваю працу камуністы, выдаючы свой часопіс «Барацьба». Але з прыходам да ўлады Адольфа Гітлера гэты часопіс у 1933 г. перастаў выходзіць.

Напярэдадні Другой сусветнай вайны, калі польскія ўлады ліквідавалі беларускія арганізацыі ў Заходняй Беларусі, пачала арганізоўвацца і ствараць свае таварыствы беларуская эміграцыя ў Варшаве. 3 1922 г. да 1930 г. у Варшаве існавала Беларускае Парлямантарнае Прадстаўніцтва, нейкі час выходзіў там і беларускі часопіс «Праваслаўны Беларус». У 1930 г. у Варшаве заснаваўся Саюз Беларускіх Студэнтаў.

Ён гуртаваў каля сабе студэнтаў-беларусаў, што вучыліся ў вышэйшых Варшаўскіх школах. А з 1937 г. пачало сваю дзейнасць «Асветнае Таварыства беларусаў у Варшаве» з правам дзейнасці на тэрыторыі горада. Гэтая арганізацыя была зацверджана ўладай і адразу пачала збіраць каля сябе беларускіх працоўных і інтэлігенцыю, ладзіць вечарыны, праводзіць беларускую культурную працу.

Аднак былі ў Варшаве і іншыя арганізацыі, якія мелі на мэце не незалежнасць Беларусі, а прапаганду пракамуністычнага кірунку, якія таксама выдавалі газеты ды вялі сваю прапаганду. Адзін з такіх прыкладаў - гэта газета «На варце», якая таксама выдавалася ў Варшаве, друкаваў яе Беларуси Сялянска-Работніцкі Пасольскі Клуб. Аўтары тыднёвіка «На варце» адносілі сваю газету да сялянска-работніцкай прэсы. У першым нумары былі празрыста акрэслены мэты выдання: «Вырашана было выдаваць гэтую газету, каб праз яе мацней звязацца з мільёнамі працоўных Заходняй Беларусь»23 Сапраўды, гэтая газета распавядала пра рабочых Заходняй і Усходняй Беларусі, часам параўноўваючы іх. На старонках выдання можна сустрэць шматлікую крытыку польскага ўрада ў дачыненні да Заходняй Беларусі. Безумоўна, гэтая крытыка павінна была ўхваляць працоўных заходняй часткі і прымусіць зразумець, што ў Савецкім Саюзе значна лепш. Гэтая ідэалагічная газета дапамагала зразумець мэты і прынцыпы камуністычнай партыі. Напрыклад, у артыкуле «Голад у Заходняй Беларусі» становішча апісваецца наступным чынам: «Масавы голад на Заходняй Беларусі -асабліва ў паўночнай часткі яе, не ёсць чымсці новым, быў ён у мінулым годзе, быў і раней.»24 Аднак адразу ж у гэтым нумары апісваецца жыццё Усходняй Беларусі, дзе ўсё значна лепш, ствараюцца агульныя гаспадаркі, якія павінны прынесці шчасце людзям, ды толькі перашкаджаюць кулакі. «Разумееце, што кулакі ўсімі сіламі стараюцца вырваць ад працоўных, сялян іх здабыткі, і разбіць кааператывы, а дзе можна, улезці да іх, каб пасля там запанаваць.»25

Газета выдавалася ў 1930 г., заставалася яшчэ дзевяць гадоў да пачатку Другой сусветнай вайны, аднак у артыкуле «Да чаго ідзе Нямеччына» гаворка ідзе пра магчымасць пачатку менавіта гэтай вайны. Уражліва апісваецца крызіс у Германіі, натоўп беспрацоўных і да т.п. Але тут жа падкрэсліваецца: «Сацыялфашыстоўская прэса вядзе шалёную працу ў кірунку развязвання рэвалюцыі за вайну супраць СССР.»26

Тыднёвік «На варце» адлюстроўвае іншыя меркаванні беларускіх эмігрантаў, якія бачылі Беларусь толькі часткай магушага СССР. Гэтыя людзі рабілі ўсё, каб паскорыць уз'яднанне краіны, якая павінна пабудаваць сацыялізм.

Такім чынам, беларуская эміграцыя ў міжваенны перыяд набыла якасна новыя рысы. Упершыню ў гісторыі аформілася масавая палітычная эміграцыя. За мяжой узніклі палітычныя цэнтры і культурна-асветніцкія ўстановы, якіх раней не маглі мець эмігранты Беларусі. Урад БНР фактычна атрымаў статус эмігранцкага ўрада і разгарнуў дыпламатычную дзейнасць у абарону незалежнасці Беларусі. Дзякуючы намаганням беларускіх асяродкаў у новых краінах пражывання, беларускія перасяленцы не гублялі сувязі з Радзімай. Значная іх колькасць здолела захавацьнацыянальную свядомасць, веру ў ідэалы беларускай незалежнасці.

 

ЛІТАРАТУРА

I Сурмач Г. Жанчыны беларускага замежжа// Полымя. 1997. №6.
2 Кіпель В. Беларусы ў ЗША. Мн., 1993. С.6.
3 Американский белорус. 1930. №1
4 Калубович А. Восемь волн белорусской эмиграции// Неман. 1992.№2
5 Сакалоў М.Беларускае замежжа ў 20-30-ыя гг.// Настаўніцкая газета. 1996.№ 14.
Сакалоў М.Беларускае замежжа ў 20-30-ыя гг.// Настаўніцкая газета. 1996.№ 14.
7 Снапкоўскі У. Эміграцыя: Фарміраванне і дзейнасць арганізацый беларускай эшрацыі//Полымя. 1995.№. 11.С.201.
8 Лыч Л. Рээміграцыя// UJKFC HFLPBVS/ 1996 №19-20.
9 Найдзюк Я., Касяк I. Беларусь учора і сянь ня. Мн., 1993. С. 232.
10 Геніюш Л. Споведзь// Выбраныя творы. Мн., 2000. С. 232.
11 Беларуси студэнт. Прага. 1923. № 4-5. С. 24.
12 Беларускі студэнт. Прага. 1923. № 4-5. С.23.
13 Найдзюк Я., Касяк I. Беларусь учора і сяньня. Мн., 1993. С. 232
15 Белорусская Трибуна. Чыкага.1928. №2.
16 Белорусская Трибуна. Чыкага.1928. №2.
17 Кіпель В. Беларусы ў ЗША. Мн., 1993. С. ПО.
18 Американский белорус. Чыкага.1930. №1.
20 Снапкоўскі У. Эмігранты// Беларуская мінуўшчына. 1995. № 6. С. 61,
21 Бюлетэнь «Хаўрусу» беларусіх работнікаў у Францыі. Парыж. 1937. № 1.
22 Бюлетэнь «Хаўрусу» беларусіх работнікаў у Францыі. Парыж. 1937. № 1-3.
24 Там жа. 1930. №2.
25 На варце. Варшава, 1930. №2.
26 Там жа.

В. Коваль

Версия для печати
Powered by
SAPID CMS